Следчыя абвінавачваюць Сцяпана Латыпава ў тым ліку і ў махлярстве


Следчыя паведамляюць, што крымінальная справа ў дачыненні Сцяпана Латыпава – шматэпізодная. Жахыр плошчы Пераменаў за кратамі з 15 верасня мінулага года.

Следчы камітэт паведамляе, што Сцяпан Латыпаў стварыў Telegram-чат, у якім заклікаў да стварэння супольнасці з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве.

Сцяпан Латыпаў. Фота з сацсетак

«У некаторых сродках масавай інфармацыі абвінавачанага характарызавалі як паспяховага і прыстойнага прадпрымальніка. Пры гэтым падчас збору матэрыялу ў дачыненні фігуранта, а таксама правярання фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства «Беларбо», дырэктарам і бухгалтарам якога ён зʼяўляўся, устаноўленыя факты крадзяжу і неналежнага аказання паслуг, парушэнні правілаў абыходжання са сродкамі хімічнай абароны раслінаў, іх незаконнага набыцця і выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці з яго боку», – паведамляе СК.

Следства налічыла, што нібыта з красавіка 2019 года да верасня 2020 года абвінавачваны завалодаў грашовымі сродкамі 16 юрыдычных асобаў на агульную суму больш за 123 тысячы рублёў. Пры гэтым следчыя канкрэтызуюць, што насамрэч Сцяпан Латыпаў выконваў узятыя на сябе абавязкі. Але нібыта свае паслугі аказваў неналежным чынам, у прыватнасці, «выкарыстаў несертыфікаваныя ў Беларусі рэчывы з сумнеўнай якасцю і таннейшыя заяўленага».

У выніку Сцяпана Латыпава абвінавачваюць паводле ч. 1, 2 арт. 342 («Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), ч. 2 арт. 363 («Супраціў міліцыянтам») і ч. 4 арт. 209 («Махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры») КК.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Hавiны
Прынамсі Br 3 млн укінула дзяржава ў заціранне слядоў пераменаў
2020.10.17 10:05

Адметна, што пасля затрымання Сцяпана Латыпава міліцыянты сцвярджалі на дзяржаўным ТБ, што мужчына збіраўся атруціць сілавікоў, нібыта ў яго кватэры знайшлі адмысловыя хімікаты для гэтых мэтаў. Але следчыя ў сваіх паведамленнях пра гэта ўжо не ўзгадваюць.

Пры гэтым у сеціве ёсць інфармацыя пра дзейнасць фірмы Сцяпана Латыпава і ягоную працу на замову Менгарвыканкаму. Чыноўнікі рапартуюць, што насамрэч праца па змаганні з баршчавіком выкананая прыстойна і ў поўным абʼёме.

Жыхары і знаёмыя Сцяпана Латыпава ладзяць акцыі салідарнасці з ім і характарызуюць мужчыну як прыстойнага і справядлівага чалавека. Каб падтрымаць свайго суседа, жыхары плошчы Пераменаў нават запісалі відэазварот.

Праваабаронцы прызналі Сцяпана Латыпава палітвязнем.

Мaю прaвa
«Нас не замаляваць, не сцерці, не разарваць». Жыхары плошчы Пераменаў працягваюць барацьбу
2020.10.09 20:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў