Сілавікі затрымалі маладзёнаў, якія віншавалі імянінніцу


У Менску сілавікі затрымалі групу маладзёнаў, якія прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з днём народзінаў. Хлопцы і дзяўчаты апранулі супрацьчумныя касцюмы і трымалі плакаты. Да іх пад’ехаў бус з сілавікамі, якія схапілі групу, піша Telegram-канал «Вясна» назірае».

У двары па вул. Мендзялеева ў Менску, каля дзесяці маладзёнаў сабраліся, каб павіншаваць сваю сяброўку з днём нараджэння і сканчэннем каранціну ў сувязі з каронавірусам. Хлопцы і дзяўчаты апранулі супрацьчумныя касцюмы і трымалі плакаты.

Маладзёнаў, якія віншавалі сяброўку затрымалі.
Фота: Вясна / Telegram

«У нашай кампаніі прынята ладзіць вясёлыя дні нараджэння, таму мы вырашылі павіншаваць яе не толькі з 25-годдзем, але і «выхадам на свабоду», – распавёў TUT.BY адзін з удзельнікаў падзей Вадзім.

Таму сябры планавалі павіншаваць дзяўчыну каля дома – для гэтага яны апранулі медычныя касцюмы і прыйшлі з невялікімі плакатамі ў двор. На плакатах маладзёны напісалі: «Закладзены нос», «Трэба насіць маску», «Ломіць косткі» і гэтак далей.

У хуткім часе ў двор прыехалі міліцыянты ў цывільным, які спачатку акружылі людзей, праверылі дакументы. Сілавікі былі ў цывільным, адзін з іх паказаў пасведчанне і сказаў, што нібыта быў званок ад суседзяў. Маладыя людзі спрабавалі растлумачыць сітуацыю, імянінніца паказвала пашпарт, але ў выніку маладзёны правялі вечар у Партызанскім РУУС.

Там у іх перапісалі дадзеныя, правялі апытанне, сказалі здымаць шнуркі і ўпрыгожванні, але потым адпусцілі. Пратаколы на іх не склалі.

Hавiны
Затрыманых актывістаў «Курапацкай варты» асудзілі на содні арышту
2021.04.26 20:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў