Польскія забастоўніцы заклікалі вызваліць журналістак «Белсату», зняволеных у Беларусі


Кансультацыйная рада «Агульнапольскага страйку жанчын» («Ogólnopolski Strajk Kobiet») апублікавала заяву, у якой абураецца рэпрэсіямі ўладаў Беларусі супраць журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

«Беларусь, якая мяжуе з Польшчай і Еўрапейскім Звязам, – застаецца краінаю, дзе рэжым пераследуе сваіх грамадзянаў і тэрарызуе грамадства, — пішуць у заяве. — Гэта краіна, якая топча еўрапейскія стандарты і не забяспечвае належнай абароны сваім грамадзянам. Краіна, у якой пануе беззаконне і тэрор. У Беларусі ўлады неаднаразова і груба парушаюць асноўныя правы чалавека.

Беларускія службы таксама палююць на журналістаў, якія асвятляюць акцыі пратэсту, а потым асуджаюць іх за выкананне прафесійных абавязкаў, каб запалохаць іншых журналістаў».

Рада заклікала Польшчу да рашучых захадаў для спынення рэпрэсіяў супраць журналістаў у Беларусі і вызвалення зняволеных журналістаў.

Hавiны
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед
2021.02.08 07:30

«Агульнапольскі страйк жанчын» — няўрадавая і непартыйная арганізацыя, якая ладзіла забастоўку польскіх жанчын увосень 2016 года супраць больш жорсткіх правілаў абортаў, а таксама шэраг акцыяў пратэсту ў наступныя гады. Арганізацыя таксама выступае супраць паліцэйскага гвалту, за правы ЛГБТК+. Супрацоўнічае з жаночымі арганізацыямі ў розных краінах.

АА belsat.eu

Стужка навінаў