Партыю Віктара Бабарыкі хочуць зрабіць самай масавай у Беларусі


Фота: Васіль Малчанаў / Белсат

Партыю «Разам» Віктара Бабарыкі хочуць зрабіць самай масавай у Беларусі, пра гэта ў жывым эфіры «Белсату» распавялі паплечнікі палітыка: Таццяна Хоміч і Глеб Германчук.

У партыі ўжо распачалі падрыхтоўку да мясцовых выбараў і на гэты момант атрымалі больш за 6 тысяч заяваў аб далучэнні да партыйнай арганізацыі.

«Мы вельмі хочам, каб нашая партыя была самаю масавай партыяй у Беларусі. Паводле незалежных сацыялагічных апытанняў, каманду Віктара Бабарыкі дагэтуль падтрымліваюць больш за 40 % беларусаў. І гэта нягледзячы на тое, што трое лідараў партыі за кратамі – гэта Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і Максім Знак», – распавяла Таццяна Хоміч, сястра Марыі Калеснікавай.

Таццяна Хоміч таксама распавяла, што апошнія тры тыдні Марыя Калеснікава не атрымлівае лістоў, а ў красавіку палітзняволеная атрымала ўсяго 10 лістоў.

Нягледзячы на ціск на сябраў каманды Віктара Бабарыкі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, яны ўсе ў добрым настроі, кажуць суразмоўцы «Белсату».

На гэты момант лідары партыі – Максім Баграцоў у Менску, Антон Раднянкоў у Варшаве, а таксама Таццяна Хоміч.

Hавiны
«Я – эксперт у мяшках на галаве». Гутарка з выдвараным з Беларусі Антонам Раднянковым
2020.11.05 13:54

«Першая лічба для нас будзе – 10 тысяч прыхільнікаў, але вядома, улічваючы падтрыманне Віктара Бабарыкі год таму, калі сабралі за некалькі тыдняў 400 тысяч подпісаў за ягонае вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, мы ведаем, што маем усе шанцы стаць самаю масавай партыяй», – кажа Таццяна Хоміч.

Пра стварэнне сваёй партыі «Разам» Віктар Бабарыка заявіў у загадзя запісаным відэазвароце, які быў апублікаваны 1 верасня 2020 года. З чэрвеня мінулага года Віктар Бабарыка застаецца за кратамі.

Hавiны
Віктар Бабарыка з вязніцы зноў заклікаў стварыць партыю «Разам»
2021.03.29 10:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў