Не менш за 20 чалавек затрымалі ў дзень «Чарнобыльскага шляху», хоць масавай акцыі не было


У гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларускія ўлады не далі правесці традыцыйную акцыю памяці. У цэнтр Менску сцягнулі шмат спецтэхнікі, масавых акцый не было. Вядомыя імёны двух дзясяткаў затрыманых.

Telegram-канал «Списки задержанных» паведамляе пра затрыманне 22 асобаў — некаторых вызвалілі пасля дастаўкі ў аддзяленне міліцыі, аднаго пасля праверкі дакументаў, пра адну жанчыну паведамляюць, што «не затрымлівалі». Лёс некаторых людзей са спісу невядомы.

Каля 10 чалавек затрымалі ў двары па вул. Мендзялеева ў Менску. Яны сабраліся, каб павіншаваць сваю сяброўку з днём нараджэння і сканчэннем каранціну ў сувязі з каронавірусам. Хлопцы і дзяўчаты апранулі супрацьчумныя касцюмы і трымалі плакаты. Паводле Tut.by, іх вызвалілі пасля апытання ў РУУС.

Група менчукоў віншавала сяброўку з днём народзінаў і сканчэннем каранціну, яны былі ў «проціковідных» касцюмах.
Фота: Вясна / Telegram

Пры тым невялікія акцыі пратэсту і памяці адбыліся. Раніцай 26 красавіка ў менскай Малінаўцы жанчыны ў чорным зладзілі невялікае шэсце, на іх былі маскі са знакам радыяцыйнай небяспекі. Днём у цэнтры Менску бачылі Ніну Багінскую, яна была ў сваім звычайным паліто з нашытым плакатам «Свабоду народу».



Таксама жыхары розных гарадоў збіраліся невялікімі групамі з плакатамі ў лясах і парках, запальвалі знічы ў памяць ахвяраў чарнобыльскай аварыі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў