Мытнікі не прапусцілі «халоднай зброі» з Украіны. Зброяй палічылі біты


Мытнікі ў Берасці не прапусцілі ў Беларусь з Украіны 500 бітаў. Увоз гэтага тавару палічылі незаконным перамяшчэннем і прызналі біты халоднай зброяй, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

У Берасці на беларуска-ўкраінскай мяжы мытнікі выявілі ў грузавіку 500 бітаў, якія везлі з Украіны. Кантралёры звярнулі ўвагу, што драўляныя біты маюць прыкметы прадметаў, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу. Кіроўца машыны, грамадзянін Украіны, паказаў дакументы, паводле якіх тавар быў заяўлены як сувенірная прадукцыя і накіроўваўся на адрас фірмы-атрымальніка ў Менскі раён.

Біты не пусцілі ў Беларусь.
Фота: gtk.gov.by

Эксперт Берасцейскага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Беларусі патлумачыў, што біты адносіцца да катэгорыі халоднай зброі, абмежаванай да ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС.

Біты вынялі да рашэння суда.

Аб’ектыў
150 джыпаў з кулямётамі – на палац Лукашэнкі. Што кажуць аналітыкі?
2021.04.26 22:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў