Кіраўніка партыі «Зялёныя» арыштавалі на 15 сутак

Дзмітрый Кучук, кіраўнік партыі «Зялёныя». Менск, Беларусь. 24 красавіка 2021 года. Фота: АВ / Белсат

На Дзмітрыя Кучука завялі справу па арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»), паведамляе «Вясна».

Суддзя Фрунзенскага раёну Марыя Ярохіна прызнала Дзмітрыя вінаватым і арыштавала яго на 15 сутак.

Учора ў офіс партыі спрабавалі трапіць невядомыя, а сам Дзмітрый перастаў выходзіць на сувязь і ніто доўгі час не ведаў пра лёс кіраўніка партыі.

Раней партыя «Зялёныя» падавала заяўку на правядзенне мітынге з нагоды гадавіны выбуху на ЧАЭС, але Менгарвыканкам ім адмовіў.

Гісторыя аднаго фотаздымка: летась на «Чарнобыльскі шлях» выйшлі 6 асобаў. Што з імі цяпер?

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны