Да Аляксандра Куля, былога баскетбаліста зборнай, прыйшлі міліцыянты


Жонка баскетбаліста Аляксандра Куля Алена паведамляе ў сваім Facebook, што да іх прыйшлі міліцыянты. «Наша Ніва» піша, што цяпер спартовец не адказвае на званкі.

Аляксандр Куль.
Фота: Баскетбольны клуб «Цмокi» (Менск)

Аляксандр Куль – вядомы баскетбаліст, які гуляў у зборнай краіны. Ён чэмпіён Еўропы сярод моладзі, прызёр чэмпіянатаў Польшчы, Грэцыі, шматразовы чэмпіён Беларусі.

Ён быў адным з першых, хто падпісаў ліст свабодных спартоўцаў, а таксама выступаў дзеля падтрымання Алены Леўчанкі.

Цяпер да яго ў дом прыйшлі міліцыянты, спартовец не адказвае на тэлефанаванні.

Гісторыі
«Прыехаў куратар з КДБ і сказаў, каб мяне прыбралі». Гісторыі беларусаў, якіх звольнілі за палітычныя погляды
2021.04.06 14:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў