У Лынтупах затрымалі ксяндза


24 сакавіка ў гарадскім пасёлку Лынтупы Віцебскай вобласці быў затрыманы ксёндз касцёлу Святога апостала Андрэя, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Імя святара – Аляксандр Баран, піша «Наша Ніва». Ëн ураджэнец Браслаўшчыны, паходзіць са Слабодкі.

На фота ксёндз Аляксандр Баран у зялёнай майцы разам з жыхарамі Лынтупоў на акцыі за свабодныя выбары і супраць лукашэнкаўскага беззаконня ў 2020 годзе.
Фота: Витебский курьер

Цяпер ксёндз застаецца ў ІЧУ гораду Паставы. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў