Расейцы акупавалі горад Славуціч, дзе жывуць працаўнікі Чарнобыльскай АЭС


Мэр Славуціча Юры Фамічоў, якога расейцы 26 сакавіка ўзялі ў палон, але потым вызвалілі, заявіў, што горад з 27 сакавіка ў акупацыі.

Акупацыйныя сілы ўвялі каменданцкі час.

Фамічоў распавёў, што тры дні таму ўлады гораду атрымалі ўльтыматум і патрабаванне здаць горад без бою. Вайскоўцы хацелі адстойваць горад, але сілы былі няроўнымі, а расейцы абстрэльвалі жылыя кварталы. Тады ўкраінскі бок «пастанавіў не прыкрывацца мірнымі жыхарамі» і ўзброеныя сілы Украіны не ўвайшлі ў горад, патлумачыў мэр.

26 сакавіка жыхары Славуціча выйшлі на мітынг, каб паказаць, што яны супраць акупацыі.
Фота: focus.ua

Але Славуціч застаецца ўкраінскім горадам пад украінскімі сцягамі, кажа Фамічоў.

«Гэта нашая зямля. Мы самі ведаем, як нам тут жыць. Сёння Славуціч застаецца ўкраінскім горадам, пад украінскімі сцягамі, з украінскай уладай, з украінскай Канстытуцыяй», – заявіў Фамічоў, нягледзячы на акупацыю.

Кіраўнік гораду сказаў таксама пра недахоп ежы і гуманітарнай дапамогі ў горадзе, і што трое жыхароў загінулі.

Hавiны
Расейскія вайскоўцы рабуюць Чарнобыль: з офісаў вывозяць аргтэхніку, сістэмныя блокі
2022.03.16 14:04

Славуціч – горад у Кіеўскай вобласці з насельніцтвам (да вайны) 25,5 тыс. Большасць дарослага насельніцтва працавала на Чарнобыльскай АЭС, якую расейцы захапілі яшчэ 24 лютага.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў