Наступствы моцнага ветру ў Беларусі: у выніку падзення дрэва загінула жанчына


У нядзелю 27 сакавіка ў Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі ў сувязі з ветрам – месцамі чакаюцца парывы да 15–20 м/с. Ветрана было ў суботу 26 сакавіка. У выніку падзення дрэва ў Гарадку Віцебскай вобласці загінула жанчына, паведамляе МНС.

Наступствы моцнага ветру ў Беларусі.
Фота: МНС
Наступствы моцнага ветру ў Беларусі.
Фота: МНС

Трагедыя ў Гарадку адбылася 26 сакавіка на вуліцы Стараполацкай. Калі ратавальнікі прыехалі на выклік, пад дрэвам, што ўпала ад ветру, яны знайшлі дзвюх жанчын. Адна з жанчын была заблакаваная галінамі дрэва. Пасля таго, як ратавальнікі вызвалілі жанчыну з-пад дрэва, медыкі канстатавалі ейную смерць.

Другая жанчына аказалася дачкой загінулай. Яе шпіталізавалі.

Наступствы моцнага ветру ў Беларусі.
Фота: МНС
Наступствы моцнага ветру ў Беларусі.
Фота: МНС

Акрамя таго, паводле МНС, 26 сакавіка ратавальнікі 23 разы выязджалі на выклікі ў Менску, каб ліквідаваць наступствы моцнага ветру – на дэмантаж лістоў бляхі, распілоўванне дрэваў (у выніку падзення дрэваў былі пашкоджаныя два аўтамабілі) і дэмантаж металічных элементаў білбордаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў