Групоўка «ЛНР» заявіла пра гатовасць правесці «рэферэндум» аб далучэнні да Расеі


Кіраўнік групоўкі «ЛНР» Леанід Пасечнік заявіў, што ў бліжэйшы час на падкантрольных баевікам тэрыторыях Луганскай вобласці можа прайсці рэферэндум, на якім будзе вырашацца пытанне аб далучэнні да Расеі.

«Я чамусьці ўпэўнены, што гэта менавіта так і будзе», – цытуе Пасечніка «Луганскінфармцэнтр».

Ён адзначыў, што жыхары «ЛНР» нібыта жылі «з адной надзеяй і марай у сэрцы – стаць часткай Расейскай Федэрацыі, вярнуцца ў сваю родную гавань».

У Крамлі пакуль не пракаментавалі ініцыятыву групоўкі «ЛНР». Каментары на ўзроўні расейскіх парламентарыяў даволі асцярожныя. Як паведаміў «РИА Новости» кіраўнік камітэту па канстытуцыйным заканадаўстве Андрэй Клішас, паколькі РФ прызнала «ЛНР» і «ДНР», яны маюць права прымаць любыя рашэнні ў адпаведнасці са сваімі «канстытуцыямі».

У той жа час, як піша ТАСС, старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД Леанід Калашнікаў заявіў, што для рэферэндуму аб уваходжанні «ЛНР» у склад Расеі цяпер няўдалы час.

Аналітыка
Вайна ідзе месяц ці 8 гадоў? Што трэба ведаць пра гісторыю расейска-ўкраінскага канфлікту
2022.03.26 07:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў