«Добры хлеб ад добрых людзей». Як працуе пякарня ў Кіеве падчас вайны


Штодня ў кіеўскай пякарні «Good bread from good people» пякуць ад 400 да 800 буханак хлебу. Іх перадаюць вайскоўцам Узброеных сілаў і паліцыі, пацыентам больніцаў і выхаванцам дамоў-інтэрнатаў, пажылым людзям і сем’ям з дзецьмі, якія засталіся ў Кіеве. Валанцёры дастаўляюць хлеб на станцыі метро і прытулкі.

Фота: Белсат

У 2017 годзе Уладзіслаў Малашчанка стварыў пякарню «Good bread from good people», дзе людзі з псіхічнымі асаблівасцямі пякуць хлеб, кексы і кішы.

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнай вайсковай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. 27 лютага Украіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці, у тым ліку за скажэнне панятку «генацыд» дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 3 млн асобаў.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фотарэпартаж
У Львове на плошчы паставілі 109 пустых дзіцячых вазкоў: столькі дзяцей загінула ў вайне
2022.03.18 16:02

СА belsat.eu

Стужка навінаў