Апытанне: 3/4 літоўцаў неспрыяльна ацэньваюць Беларусь


На стаўленне літоўскага грамадства да Беларусі паўплывала расейская агрэсія супраць Украіны, якая ў тым ліку разгортваецца з беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

Як сведчаць дадзеныя апытання Baltijos tyrimai, Беларусь спрыяльна ацэньваюць менш за 1/5 рэспандэнтаў (3% вельмі спрыяльна і 15% хутчэй спрыяльна), 3/4 ацэньваюць краіну неспрыяльна (39% вельмі неспрыяльна і 34% неспрыяльна, 9% не адказалі на пытанне). Крыху больш спрыяльна Беларусь ацанілі жыхары старэйшыя за 50 гадоў, пенсіянеры, рабочыя і фермеры, этнічныя расейцы і палякі.

Delfi.lt тлумачыць, што Беларусь трапіла ў негатыўны кантэкст: цяпер яна ўспрымаецца як краіна, якая дапамагае расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Расею неспрыяльна ацэньваюць больш за 8 з 10 літоўцаў (59% вельмі неспрыяльна, 24% хутчэй неспрыяльна), кожны 10 ацаніў яе спрыяльна (3% вельмі спрыяльна, 8% хутчэй спрыяльна), а 6% не адказалі на пытанне.

Апытанне праводзілася 22 лютага – 3 сакавіка.

РР belsat.eu

Стужка навінаў