Ад 7 да 15 содняў прысудзілі затрыманым у Дзень Волі ў Менску


25 сакавіка ў цэнтры Менску затрымалі 12 асобаў, якія проста сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух мікрааўтобусах, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У суботу 26 сакавіка над затрыманымі ў судзе Цэнтральнага раёну Менску ў закрытым рэжыме прайшлі суды.

Двум мужчынам прызначылі па 15 содняў арышту. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсціна.

Таксама вядома, што суд Завадскога раёну 26 сакавіка асудзіў менчука на 7 содняў адміністратыўнага арышту.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў