У Полацку затрымалі 21-гадовую студэнтку, яе вінавацяць у «абразе прадстаўніка ўлады»


Студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Аляксандра Бука змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра гэта піша TUT.by.

Як распавяла TUT.by маці студэнткі, да дзяўчыны прыйшлі з ператрусам, калі яна вярнулася ў інтэрнат з заняткаў.

«Яна паспела мне пра гэта паведаміць па тэлефоне. Ад яе сяброў я даведалася, што пры ператрусе ў дачкі канфіскавалі тэхніку, магчыма, нешта яшчэ. Пазней атрымалася высвятліць, што Алеся затрыманая да 72 гадзін па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК (»Абраза прадстаўніка ўлады«). Яна знаходзіцца ў ІЧУ», – распавяла Юлія Бука.

Аляксандра вучыцца на 4 курсе гуманітарнага факультэту Полацкага дзяржуніверсітэта, на спецыяльнасці «рамана-германская філалогія».

Hавiны
Студэнтаў, якія пагалілі галовы на знак салідарнасці з палітвязнямі, пракуратура папярэдзіла пра адказнасць
2021.03.12 08:53

Дзяўчына мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. У кастрычніку яна разам з іншымі студэнтамі ПДУ ўдзельнічала ў відэазвароце супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі пасля выбараў. У сакавіку Аляксандра Бука і яшчэ трое студэнтаў ПДУ ўдзельнічалі ва флэш-мобе, прысвечаным палітвязням: на знак салідарнасці з імі маладыя людзі пагалілі галовы.

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Са жніўня былі распачатыя больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, 302 чалавека па стане на 26 сакавіка прызнаныя палітвязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 тысячы чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 10 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Гісторыі
«Пра Волю казалі, што яна Дон Кіхот». Што вядома пра маці пяцярых дзяцей, якую кінулі ў СІЗА за «пратэставую дзейнасць»
2021.03.23 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў