У Навагрудку затрымалі людзей, якія прыйшлі на экскурсію ў краяведчы музей


У Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі затрымалі групу каля 10 чалавек, якія прыйшлі туды на экскурсію. Ім вярнулі грошы за квіткі і адвезлі ў РАУС.

Як распавяла TUT.by супрацоўніца Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея людзі прыйшлі ў музей і аплацілі экскурсію па горадзе пра гісторыю навагрудскіх татар. А другой гадзіне экскурсавод музею Анастасія Грыцкевіч выйшла да групы на плошчу, але ёй не далі нават пачаць экскурсію – групу акружыла міліцыя.

Самога экскурсавода не забралі. Праз некалькі хвілін яна вярнулася ў музей, папрасіла касіра вярнуць грошы, таму што экскурсія не адбылася, і аднесла іх групе. Пасля людзей павезлі ў РАУС.

У музеі ўдакладнілі, што ўдзельнікі групы не махалі сцягамі і не былі ніяк пазначаныя.

Праз некалькі гадзін некаторых затрыманых пачалі адпускаць. На ўдзельнікаў экскурсіі склалі пратаколы апытання асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні адміністрацыйнага парушэння.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў