У Менску затрымалі дваіх рэдактараў парталу TUT.by


Партал TUT.by паведаміў пра затрыманне дваіх сваіх супрацоўніц у Менску. Гэта рэдактаркі Галіна Уласік і Ганна Калтыгіна.

UPD. Затрыманых рэдактарак TUT.by Ганну Калтыгіну і Галіну Уласік адпусцілі без складання пратаколаў.

Паведамляецца, што Ганну Калтыгіну затрымалі каля 14:20 і завялі ў аўтазак. Галіну Уласік – на паўгадзіны пазней, у 14:50. Яны елі ў адным з устаноў грамадскага харчавання ў раёне плошчы Бангалор.

Па якой менавіта прычыне затрыманыя рэдактаркі і дзе яны знаходзяцца – пакуль невядома.

Рэдактары TUT.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік.
Фота: TUT.by

Галіна і Ганна былі аднымі з фігурантаў «справы БЕЛТА» 2018 года.

У верасні 2020 года супрацоўнікі органаў правялі ператрус на кватэры Галіны Уласік, пасля чаго заявілі аб узбуджэнні крымінальнай справы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў