Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за акцыю пратэсту, якая яшчэ не пачалася


Упраўленне Следчага камітэту па Менску распачало крымінальную справу па факце размяшчэння заклікаў у Telegram-каналах да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах 27 сакавіка. Пра гэта піша БелТА паведаміў кіраўнік менскага УСК Сяргей Паско.

Крымінальная вытворчасць адкрыта на падставе арт. 342 КК («арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Следчы камітэт абяцае, што асобы, якія прымуць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, прыхільнікі пераменаў плануюць правесці 27 сакавіка ў Менску масавую мірную акцыю пратэсту. Каардынацыю сённяшняй акцыі ўзяла на сябе ініцыятыва былых сілавікоў ByPol і шэраг пратэставых тэлеграм-каналаў. Кропкай канчатковага збору была абвешчана плошча Бангалор, пачатак – а 14-й.

Hавiны
Сілавікі, спецтэхніка, затрыманні. Што адбываецца ў Менску 27 сакавіка
2021.03.27 12:31

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў