Прадстаўнікоў СМІ адпускаюць з міліцэйскіх пастарункаў


На акцыі 26 сакавіка ў раёне плошчы Бангалор сілавікі затрымалі шасцярых прадстаўнікоў СМІ. Пяць з іх ужо адпусцілі.

Момант затрыманне журналісткі «Нашай Нівы» Кацярыны Карпіцкай.
Фота: TUT.by

Адпусцілі затрыманых рэдактарак TUT.by Ганну Калтыгіну і Галіну Уласік. Пратаколы на іх не складалі.

Таксама адпусцілі фатографку «Нашай Нівы» Надзею Бужан і журналістку Кацярыну Карпіцкую з «Нашай Нівы».

Hавiны
Галоўнага рэдактара, журналістку і фатографку «Нашай Нівы» затрымалі ў Менску
2021.03.27 16:44

Пасля некалькіх гадзінаў у Кастрычніцкім РУУС Менску адпусцілі журналістку Любоў Бахурэвіч з газеты «Белорусы и рынок». У міліцыі на яе склалі пратакол.

Журналістка распавяла, што не ўдзельнічала ў пратэставай акцыі. Яе затрымалі побач з домам – яна жыве непадалёк ад плошчы Бангалор.

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча вызвалілі каля 21:30, але з двумя пратаколамі: непадпарадкаванне і ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.

Яго затрымалі разам з Надзеяй Бужан у раёне плошчы Бангалор: спачатку яго машыну спынілі даішнікі і павялі на размову, але пасля амапавец суправадзіў яго ў аўтазак.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў