У Беларусі ў асноўны дзень галасавання на «рэферэндуме» затрымалі каля 300 чалавек


У асноўны дзень галасавання на «рэферэндуме» ў розных гарадах Беларусі масава затрымлівалі грамадзян. Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 275 затрыманых, паведамляе «Вясна».

Затрыманні падчас «рэферэндуму». Менск, Беларусь. 27 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

Вядома пра затрыманні ў Менску, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Горадні, Полацку, Наваполацку, Жодзіне, Віцебску, Светлагорску, Гомлі, Заслаўі, Магілёве, Бабруйску Слуцку, Пінску, Копішчы.

Спіс затрыманых абнаўляецца.

Частка людзей была затрыманая на выбарчых участках або каля іх.

Святлана Ціханоўская заклікала напярэдадні так званага «рэферэндуму» галасаваць «супраць вайны на Украіне». Многія выбарцы ставілі ў бюлетэні два крыжыкі, псуючы яго, і дадавалі надпіс, якім выказвалі сваё стаўленне да расейскага ўварвання ва Украіну. Паводле ЦВК, яўка на 18.00 па Менску складала 74,86%.

Hавiны
Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў галасаваць на «рэферэндуме» супраць вайны
2022.02.26 16:44

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў