Што трэба ведаць пра так званы рэферэндум у Беларусі – чытайце ў падборцы матэрыялаў «Белсату»


27 лютага ў Беларусі распачалося асноўнае галасаванне на «рэферэндуме» аб зменах у Канстытуцыю. У папярэднім галасаванні, якое цягнулася з 22 да 26 лютага, узялі ўдзел амаль 43 % беларусаў. Святлана Ціханоўская, якая раней заклікала псаваць бюлетэні, цяпер просіць беларусаў галасаваць супраць, а таксама збірацца ля ўчасткаў а 14:00. Мы сабралі падборку нашых матэрыялаў, якія тлумачаць сутнасць і мэты «рэферэндуму», а таксама дэманструюць, як змянілі нашую краіну папярэднія рэферэндумы і як увогуле ў Беларусі праходзяць галасаванне і падлік вынікаў.

Референдум, Конституция Республики Беларусь, голосование, изменение Конституции
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Галоўныя змены ў асноўны закон краіны, якія хоча прыняць Лукашэнка, датычаць Усебеларускага народнага сходу (УНС). УНС атрымлівае канстытуцыйны статус «найвышэйшага прадстаўнічага органу народаўладдзя» і вялізарныя паўнамоцтвы. Адначасова новая Канстытуцыя ўводзіць абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў (не больш за 2), але пры гэтым абнуляе тэрміны Лукашэнкі – то бок ён атрымае права абрацца яшчэ двойчы і застацца на пасадзе прэзідэнта да 2035 года. Пасля сыходу з пасады экс-прэзідэнту гарантуецца недатыкальнасць, а таксама пажыццёвае месца ў складзе УНС і Савету Рэспублікі.

Кампанія для правядзення «рэферэндуму» адбываецца ва ўмовах самых масавых у найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіяў. У сувязі з «рэферэндумам» палітычны пераслед толькі ўзмацніўся – караецца любая праява іншадумства ў дачыненні гэтай кампаніі ўладаў. Па ўсёй Беларусі перад «рэферэндумам» працягваюцца прэвентыўныя затрыманні. У матэрыяле «Рэпрэсіі, мабільныя групы і пазбаўленне права голасу. Што трэба ведаць пра так званы рэферэндум» распавядаем пра адметнасці гэтай кампаніі.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі засакрэціла спісы чальцоў участковых выбарчых камісіяў. Гэта супярэчыць артыкулу 36 Выбарчага кодэксу, які патрабуе публікаваць імёны і прозвішчы. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» кажа: сакрэтныя камісіі – вельмі істотнае парушэнне і Выбарчага кодэксу, і сутнасці электаральнага працэсу. Што яшчэ не так з гэтым «рэферэндумам», тлумачым у матэрыяле «Якія законы ўжо парушылі падчас рыхтавання да рэферэндуму».

Канстытуцыя ў Беларусі была прынятая 15 сакавіка 1994 г. Але за апошнія 28 гадоў яе ўжо некалькі разоў дапаўнялі і змянялі: у лістападзе 1996-га і кастрычніку 2004-га. Спачатку прэзідэнту пакетам далі большыя паўнамоцтвы, а пасля дазволілі і вечнае балатаванне. «Рэферэндум» 2022 г. не проста ўнясе асобныя праўкі, а даволі істотна перапіша Канстытуцыю. Навошта змяняць асноўны закон, разбіраемся ў матэрыяле «Юрыдычнае прыкрыццё, каб заставацца ва ўладзе». Чаму Беларусь і іншыя краіны мяняюць свае Канстытуцыі».

Прэсавая канферэнцыя дэмакратычных сілаў Беларусі па «рэферэндуму». Вільня, Літва. 27 лютага 2022 года.
Фота: КК / Белсат

У матэрыяле «Як тры мінулыя рэферэндумы ўплывалі на рэальнае жыццё беларусаў» узгадваем хроніку змянення беларускай Канстытуцыі ў 1995, 1996 і 2004 г.

А па гэтай спасылцы – тэст на веданне беларускіх рэферэндумаў.

Сяргей Стрэчка – былы дырэктар полацкай школы № 10, займаў гэтую пасаду 17 гадоў. Пасля выбараў 2020 г. ён першым з педагогаў публічна заклікаў пералічыць бюлетэні. З 2006 г. Стрэчка ўзначальваў участковыя камісіі. Быць старшынём выбаркаму адмовіўся ў 2019-м і быў звольнены, аднак перамог на судзе і аднавіўся на працы. У размове з «Белсатам» Сяргей Стрэчка распавёў пра выбарчыя махінацыі – чытайце ў матэрыяле «Ляжала кіпа 70 % – і стосік 30 %». Былы дырэктар школы Сяргей Стрэчка раскрывае сакрэты беларускіх «выбараў».

Яшчэ некалькі нашых карысных матэрыялаў пра рэферэндум:

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў