Лукашэнка можа наважыцца на вайну супраць Украіны


Існуе вялікая імавернасць, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі бліжэйшымі гадзінамі прыме рашэнне аб удзеле беларускай арміі ў вайне Расейскай Федэрацыі супраць Украіны. Такую інфармацыю агучвае Цэнтр абарончых стратэгіяў.

Кіеўскі Цэнтр абарончых стратэгіяў лічыць, што Лукашэнка цалкам залежыць ад Пуціна, таму можа прыняць удзел у вайне Расеі супраць Украіны.

«Вайскоўцы Беларусі могуць не зразумець, куды іх накіроўваюць, іх тэлеэфір напоўнены прапагандай пра ўяўных «нацыстаў», ім могуць не патлумачыць задання, і яны могуць не зразумець шмат чаго з таго, што адбываецца. Яны могуць не ведаць аб шалёных стратах расейцаў ва Украіне за апошнія некалькі дзён», – паведамляе Цэнтр.

Лукашэнка ўжо прызнаў агрэсію супраць Украіны і распавёў пра запускі ракетаў з беларускай тэрыторыі па ўкраінскіх пазіцыях.

Hавiны
Лукашэнка пацвердзіў, што з Беларусі запусцілі ракеты па пазіцыях ва Украіне
2022.02.27 11:59

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў