«Верыць на слова зусім не абавязкова». У Дзяржаўнай думе Расеі раскрытыкавалі Лукашэнку


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Сочы. 22 лютага 2021 года.
Фота: president.gov.by

Першы намеснік старшыні камітэту Дзяржаўнай думы Расеі ў справах СНД Канстанцін Затулін заявіў у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва», што ў РФ ёсць некаторыя праблемы з Беларуссю.

«Тое, з чым мы не можам даць рады ў стасунках з Беларуссю – мы не можам рэалізаваць свой уласны патэнцыял уплыву і заахвоціць свайго партнёра рухацца ў тым напрамку, які нам здаецца правільным. Гэта датычыць як развіцця двухбаковых стасункаў, Саюзнай дзяржавы, хаўрусу наогул з Беларуссю, так і пасля вядомых падзей, выбараў 9 жніўня, сітуацыі, якая складваецца ўнутры Беларусі, то бок унутранага палітычнага крызісу. Мы дакладна не хочам, каб Беларусь выпала з сістэмы нашых саюзаў, каб з Беларуссю адбылося тое ж, што адбылося з Украінай, каб Беларусь стала праблемай на нашым еўрапейскім флангу, на шляху ў Еўропу», – заявіў ён.

Паводле яго, Лукашэнка На ні разу не дапамог Расеі ў міжнародных канфліктах.

«Усё ўжо даўно пераканаліся, што верыць на слова, калі Аляксандр Рыгоравіч нешта абяцае, зусім не абавязкова. Калі справа датычыць для Расеі важных пытанняў, ён не падтрымаў нас ні ў адным канфлікце, які ў нас здарыўся да гэтага з Захадам, акрамя ўласнага», – адзначыў Канстанцін Затулін.

Hавiны
Лукашэнка не выканаў дамовы, пратэсты выгадныя Расеі. Што кажуць эксперты пра сустрэчу ў Сочы
2021.02.23 21:31

22 лютага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зноў сустрэліся ў Сочы. Інфармацыі пра новы крэдыт, якім Расея нібыта збіраецца дапамагчы Беларусі пакуль няма, а вось гаворка пра дарожныя мапы інтэграцыі зайшла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў