У Генпракуратуру адправілі заяву ад 887 гісторыкаў пра ідэю забараніць БЧБ-сцяг


Амаль 900 гісторыкаў падпісалася пад заявай «Наш сцяг» з нагоды забароны нацыянальнага БЧБ-сцяг і накіравалі яго ў Генпракуратуру, Парламент і Інстытут гісторыі НАН. Сярод іх – 21 дактароў навукі і 108 кандыдатаў.

У сваёй заяве гісторыкі патлумачылі, што БЧБ-сцяг з’яўляецца нацыянальным сімвалам беларусі, а арганізатары і ўдзельнікі кампаніі за яго забарону павінны панесці адказнасць не толькі перад судом гісторыі, але і юрыдычную.

«Сённяшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сімвала Беларусі бела-чырвона-белага- сцяга не мае ніякага гістарычнага абгрунтавання, вядзе да расколу грамадства і распальвання варажнечы паміж грамадзянамі Беларусі», – напісана ў заяве.

Таксама ў звароце напісана, што за мінулае стагоддзе бела-чырвона-белы сцяг стаў духоўным набыткам і маральнай каштоўнасцю для мільёнаў беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

У верасні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў бела-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, а ў 1994 годзе менавіта пад ім прыносіў прысягу новаабраны прэзідэнт Лукашэнка.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў