Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне


Святлана Ціханоўская ў сваім Instagram паведаміла, што Сяргею Ціханоўскаму выставілі новае абвінавачанне.

Тэрмін яго утрымання пад вартай падоўжаны да дзевяці месяцаў з моманту затрымання.



Ціханоўскага абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»). Па гэтым артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі прадугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.

Сяргея Ціханоўскага абвінавачваюць менавіта па трэцяй частцы гэтага артыкулу. Па ёй прадугледжваюцца дзеянні, «учыненыя групай асобаў альбо якія пацягнулі ад неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы».

АД belsat.eu

Стужка навінаў