Петыцыя за дабаўленне бел-чырвона-белага сцяга ў эмодзі сабрала амаль 45 тысяч подпісаў


Беларусы стварылі петыцыю за дабаўленне БЧБ-сцяга ў эмодзі як альтэрнатыву дзяржаўнаму сцягу Беларусі: яна набрала ўжо амаль 45 тысяч подпісаў.

Аўтары петыцыі не патрабуюць змены эмодзі з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам Беларусі, лічачы, што такі крок можа прывесці да праблем кампаній з бягучай беларускай уладай і нагодай для рознагалоссяў у грамадстве. Аўтары толькі хочуць дадаць БЧБ-сцяг як варыянту рэгіянальнага сцяга.

Варыян БЧБ-сцяга ў эмодзі
Фота: change.org

Пасля завяршэння збору подпісаў аўтары маюць намер звярнуцца з прапановай дадаць падобнае непасрэдна ў кампаніі, якія распрацоўваюць наборы эмодзі: Twitter, Google, MS, Samsung, Apple.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў