«Не кожны можа пахваліцца, што пражыў хоць бы адзін такі дзень, як я». Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанні з вязніцы


Сяргей Ціханоўскі.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Палітык, блогер і муж лідаркі дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі, які з 29 траўня 2020 года знаходзіцца ў вязніцы, адказаў на пытанні падпісчыкаў тэлеграм-каналу «Страна для жизни».

У прыватнасці, Сяргей Ціханоўскі адзначыў, што, нягледзячы на свой арышт, усё адно не шкадуе пра тое, што абвясціў пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

«Жыць трэба так, каб потым, азіраючыся на сваё жыццё, не было сорамна. Жыць трэба з годнасцю. Тады ніколі ні пра што не будзеш шкадаваць. Мала хто памятае, але перад маім затрыманнем у Горадні 29 траўня я ўсяго 8 дзён быў на волі пасля выхаду з ІЧУ. Я пражыў гэтыя 8 дзён, як быццам у мяне былі крылы. Тысячы людзей фатаграфаваліся са мной і выказвалі падтрымку. Я бачыў як людзі паверылі ў сябе. Не кожны можа пахваліцца, што пражыў хоць бы адзін такі дзень як я», – сказаў ён.

Паводле яго, «ідучы на кампраміс са сваім сумленнем, заплюшчваючы вочы на несправядлівасць і беззаконне, захоўваючы маўчанне, многія думаюць, што так яны зберагуць сваё жыццё. На самай справе яны так змогуць падоўжыць толькі сваё існаванне, а не жыццё».

Сяргей Ціханоўскі таксама ўпэўнены, што «беларусы змогуць аб’яднацца вакол лідараў і перамагчы». На яго думку, беларусы сёння «змагаюцца і робяць усё магчымае».

Hавiны
Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю на 2 месяцы
2021.02.26 17:44

Сяргея Ціханоўскага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), а таксама паводле арт. 191 («Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў»). Разам з ім паводле гэтай крымінальнай справы праходзяць яшчэ сем асобаў, прадстаўнікі ягонай каманды.

Следчыя працягнулі яму тэрмін утрымання пад вартаю да 29 красавіка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў