На суботу ў Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі


Удзельніцы абраду гукання вясны з этнасуполкі “Кола” нясуць новае, ачышчальнае вяснавое сонца да старажытнага вала Гарадоцкага замчышча.
Фота: belsat.eu

У суботу 27 лютага на асобных участках дарог Беларусі чакаецца галалёдзіца, днём месцамі па захадзе краіны – узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У сувязі з гэтым у краіне абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра максімальная днём +2..+7°C, па паўднёвым захадзе да +9°C, паведамляе сайт Белгідрамету.

У нядзелю 28 лютага ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер умераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы -3..+2°С, днём +1..+6°С, па паўднёвым захадзе да +8°С.

У панядзелак 1 сакавіка ноччу і раніцай месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём пераважна без ападкаў. Вецер умераны. Тэмпература паветра ўначы -2..+3°С, днём +2..+8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў