Каронавірусу ў Беларусі – афіцыйна адзін год. Колькі памерла чалавек?


Медык у масцы ад каронавіруса.
Фота: t.me/minzdravbelarus

Мінуў год з моманту рэгістрацыі ў Беларусі першага афіцыйнага выпадку каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

Першы выпадак захворвання быў зарэгістраваны 27 лютага 2020 года. Яго знайшлі ў іранскага студэнта.

Hавiны
«У першы дзень было вельмі страшна!» Студэнты БНТУ ўжо тыдзень на каранціне
2020.03.06 18:48

Першай афіцыйнай ахвярай COVID-19 стаў актор Коласаўскага тэатру ў Віцебску Віктар Дашкевіч. Ён памёр 30 сакавіка ў узросце 75 гадоў.

«Мы падазраём, што ў Віцебску гэты актор памёр, і ў яго таксама быў да пнеўманіі і іншага яшчэ і гэты вірус. Ну мы ж прасілі (яму заўтра 80 гадоў будзе)… Чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш?» – так пракаментаваў трагедыю Аляксандр Лукашэнка.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі за год зарэгістравана 284 500 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус, ад інфекцыі памерлі 1 957 пацыентаў.

Неафіцыйна толькі за 2020 год на каронавірус у Беларусі маглі перахварэць больш за 600 000 чалавек, а памерці ад яго – каля 20 000.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў