Зняволенага праваабаронцу Леаніда Судаленку этапавалі ў калонію


Праваабаронцу Леаніда Судаленку, засуджанага на тры гады пазбаўлення волі, 26 студзеня этапавалі ў папраўчую калонію Віцьба-3 каля Віцебску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Позірк. Навіны пра Беларусь» са спасылкаю на сваякоў праваабаронцы.

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года, калі ён ехаў у офіс. Яго, а таксама валанцёрак Марыю Тарасенка і Таццяну Ласіцу, абвінавацілі ў арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (часткі 1 і 2 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу). У віну спадару Леаніду паставілі:

  • эпізод з дровамі, якія прывёз дзецям з шматдзетнай сям’і, бацьку якой потым асудзілі за «закалоты»;
  • відэа на YouTube з «Рудабельскай паказухі», дзе праваабаронца тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, чым ёсць пратэст людзей;
  • заклік у сацсетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомля Марыю Тульжанкову пасля 15 содняў;
  • семінар па лічбавай бяспецы для праваабаронцаў;
  • аплата штрафаў, збораў за зварот у суд і дапамогу адвакатаў.
Артыкулы
«Яго баяліся ў райпо і ненавідзелі ў міністэрствах». Андрэй Стрыжак – пра праваабаронцу Леаніда Судаленку
2021.11.21 13:00

У судзе Цэнтральнага раёну Гомля 3 лістапада агучылі прысуд – 3 гады пазбаўлення волі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Леаніда Судаленку палітычным вязнем.

Падтрымаць Леаніда Судаленку можна, напісаўшы на адрас: ПК № 3, 211322, г. п. Віцьба, Віцебская вобласць.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў