Вытворца шынаў «Goodyear» спыніў супрацу з БМЗ. І ён такі не адзін


Супрацу з Беларускім металургічным заводам спынілі таксама «Pirelli», «Yokohama», «Scandia Steel» і іншыя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Колы з пакрышкамі «Goodyear».
Фота: pixnio.com, СС0

Прафсаюз беларусаў Вялікай Брытаніі (PUBB) апублікаваў у Twitter адказ кампаніі амерыканскай кампаніі Goodyear» на пытанне аб супрацы з БМЗ, які трапіў пад санкцыі ЗША.

Кампанія і ўсе яе філіялы рэгулярна ацэньваюць сваіх пастаўнікаў і карэктуюць пастаўкі, запэўніў камунікацыйны менеджар «Goodyear». Дачыненні з БМЗ былі спыненыя пасля 2021 года.

Раней ад супрацы з БМЗ адмовіліся японская група «Yokohama», шведская «Scandia Steel» і італьянская «Pirelli Group». Шэраг замежных кампаніяў адмаўляецца ад супрацы з іншымі падсанкцыйнымі беларускімі прадпрыемствамі, а таксама ад закупкі рэкламы на дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі.

Аналітыка
Сусветны банк назваў галоўных крэдытораў Беларусі. Аналізуем дадзеныя з эканамістамі
2022.01.19 07:30

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў