У Менску затрымалі грамадзянку Расеі з перадавіцы «Камсамолкі»


Фота на фоне вайскоўцаў – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»?

Перадавіца газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі». На фота ў чырвонай сукенцы – Вера Цвікевіч.
Фота: «Вясна» / Telegram

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што 27 студзеня ў Менску затрымалі грамадзянку Расейскай Федэрацыі з відам на жыхарства ў Беларусі Веру Цвікевіч. Папярэдне яе абвінавачваюць у «Арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ).

З чым менавіта звязанае затрыманне, невядома, аднак праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што фота жанчыны ў жніўні 2020 года трапіла на перадавіцу газеты «Камсамольская праўда ў Беларусі». На фота не відаць беспарадкаў: жанчына ў сукенцы сядзіць на агароджы з калючым дротам, паказвае пальцамі знак «Вікторыя».

Газета з гэтым фота выйшла 25 жніўня 2020 года ў расейскай тыпаграфіі. Да таго нумары за 18 і 20 жніўня не ўдалося надрукаваць праз праблемы з беларускім Домам друку – у тыя дні абмяжоўвалі выпуск і іншых газет.

Пра падзеі ў Менску і пра тыя самыя калючы дрот і Лукашэнку ў аўтаматам у «Камсамолцы» пісаў журналіст Генадзь Мажэйка. Яго мінулай восенню затрымалі пасля таго, як ён апублікаваў артыкул пра загінулага ў страляніне з працаўнікамі КДБ 28 верасня Андрэя Зельцара, дагэтуль трымаюць за кратамі. Сайт выдання заблакавалі ў Беларусі – «Камсамолка» пасля гэтага вырашыла сысці з краіны.

Артыкулы
Следчых дзеянняў няма, перажывае за калегаў. Журналіст «КП в Беларуси» Генадзь Мажэйка два месяцы за кратамі
2021.12.01 02:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў