Расследавальнікі і «Кіберпартызаны» назвалі вінаватых у смерці Вітольда Ашурка


Актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак памёр за кратамі шклоўскай калоніі ў траўні 2021 года. Афіцыйнае расследаванне пакуль не завершанае, крымінальнай справы не распачыналі. Ды «Альянс расследавальнікаў Беларусі» разам з «Кіберпартызанамі» правёў уласнае расследаванне, вынікі якога расказалі на відэа:

Расследавальнікі заяўляюць: на момант этапавання ў калонію Вітольд Ашурак быў здаровы, а ўжо ў каранціне ў калоніі і ў штрафным ізалятары быў даведзены да крайне знясіленага стану.

Улады апублікавалі моцна адрэдагаванае відэа нізкай якасці, на якім, як сцвярджаецца, паказаны момант смерці Вітольда Ашурка і падзеі перад тым. Паводле судмедэксперта, падзенне чалавека на відэа (будзь то Ашурак ці акцёр) магло быць выкліканае ўплывам прэпаратаў, якія медыкі давалі зняволеным, або знясіленнем праз пазбаўленне ежы і сну.

Належнай медычнай дапамогі Ашурку відавочна не аказалі (паводле афіцыйнай версіі, ён нібыта адмовіўся сам, але нават тады яго не мелі права трымаць у штрафным ізалятары). Цела памерлага аддалі родным з моцнымі і відавочна прыжыццёвымі пашкоджаннямі.

Беларус беларусу
«Яго трымалі ў такіх умовах, што выжыць – немагчыма». Новыя сведчанні аб гібелі героя Беларусі
2021.12.27 13:00

Расследавальнікі назвалі вінаватымі ў смерці Вітольда Ашурка адміністрацыю шклоўскай Папраўчай калоніі № 17. У ліку тых, каго расследавальнікі вінавацяць, начальнік калоніі Аляксандр Карніенка, начальнік рэжымнага аддзелу ПК-17 Сяргей Карчэўскі, начальніца медычнай часткі ПК-17 Наталля Дабрадзеравец, псіхіятр-нарколаг ПК-17 Ігар Кандраценкаў, лекарка медычнай часткі ПК-17 Таццяна Развянкова, дзяжурны памочнік начальніка ПК-17 Дзяніс Сазонаў.

Расследавальнікі называюць вінаватымі ва ўсёй сітуацыі таксама міліцыянтаў Віталія Памаху, Мікалая Рабушку, Сяргея Вайтушэнку і Вадзіма Лук’яна, якія раней складалі на Ашурка рапарты за «несанкцыянаваныя акцыі» і старэйшага следчага па Магілёўскай вобласці Паўла Старыкава, які бяздзейнічаў пры правядзенні праверкі па факце смерці, і дзяржаўнага медычнага судовага эксперта Анатоля Бубенку, які ўтойвае сапраўдныя прычыны смерці.

На думку юрыста і расследавальнікаў, іх могуць судзіць за прычыненне смерці па неасцярожнасці, неаказанне медычнай дапамогі, бяздзеянне службовай асобы і неналежнае выкананне абавязкаў медыкамі, а таксама за катаванні як за злачынства супраць бяспекі чалавека. Артыкул за апошняе не мае тэрміну даўніны.

Hавiны
Год таму суддзя Максім Філатаў асудзіў на 5 гадоў Вітольда Ашурка
2022.01.18 11:38

АА belsat.eu

Стужка навінаў