На мяжы з Беларуссю ад стрэлу ў галаву загінуў 22-гадовы польскі вайсковец


Увечары ў сераду, 26 студзеня, у парку ў Белавежы на Падляшшы знайшлі маладога вайсковец з кулявым раненнем у галаву, піша польскі партал RMF24. Мужчына загінуў.

22-гадовы вайсковец служыў у 9-й брыгадзе танкавай кавалерыі ў Браневе ў Варміньска-Мазурскім ваяводстве.

Маладзён не з’явіўся ўвечары 26 студзеня на інструктаж паводле месца службы. Яго знайшлі праз некалькі гадзінаў у парку каля адукацыйнага цэнтру ў Белавежы, дзе размяшчаюцца вайскоўцы.

У мужчыны было агнявое раненне галавы. Уратаваць яго не ўдалося.

Справу цяпер расследуюць жандармерыя і пракуратура.

Паводле папярэдніх звестак, вайсковец загінуў ад стрэлу са службовай зброі. Інцыдэнт адбыўся да таго, як мужчына прыступіў да сваёй змены.

Да 1 сакавіка 2022 года на польска-беларускай мяжы дзеіць рэжым надзвычайнага становішча. Ён ахоплівае 115 мясцовасцяў Падляскага ваяводства і 68 – Люблінскага.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў