Амаль палова беларусаў зарабляе менш як Br 1000 за месяц


Заробак каля 43 % беларусаў складае менш за 1000 рублёў за месяц, піша Zerkalo.io са спасылкаю на звесткі Белстату пра памер заробкаў за лістапад 2021 года.

Заробкі, указаныя ў справаздачы Белстату, прыводзяцца да выліку падаходнага падатку і абавязковых страхавых унёскаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, да 300 рублёў у лістападзе мінулага года зараблялі 1,1 % працаўнікоў, ад 300,1 да 400 рублёў – таксама 1,1 %, ад 400,1 да 500 рублёў – 5,6 %, ад 500,1 да 600 рублёў – 6,7 %.

Заробкі ад 600,1 да 800 рублёў былі ў 14,4 % працаўнікоў, ад 800,1 да 1000 рублёў – таксама ў 14,4 %.

Ад 1000,1 да 1500 рублёў зараблялі 28,7 %, ад 1500,1 да 2000 рублёў – 14,2 %, ад 2000,1 да 5000 рублёў – 12,2 %.

Больш за 5000 рублёў атрымлівалі 1,6 % працаўнікоў.

Сярэдні заробак у лістападзе складаў 1476,3 рубля, што менш на 2 рублі 60 капеек у параўнанні з кастрычнікам 2021 года.

У Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў сёння – 97 тысяч прапановаў ад наймальнікаў. У большасці з іх – 56,7 тысячы – прапаноўваюць заробак да 700 рублёў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў