26 капеек. На столькі падаражэла паліва з пачатку года


Падвышэнне коштаў на паліва звязанае з нерэнтабельнасцю беларускіх НПЗ. Фота –Vasily Fedosenko/Reuters/Forum

9 снежня на беларускіх запраўках кошты на аўтамабільнае паліва зменяцца. Бензін АІ-92 будзе каштаваць Br 1,43, АІ-95 – Br 1,53, АІ-98 – Br 1,74, дызельнае паліва – Br 1,53. Пра гэта паведамляе «Белнафтахім».

За гэты год паліва падаражэе на адну капейку ўжо 26-ы раз. Апошняе падаражэнне адбылося 25 лістапада. Паводле нафтавага канцэрну, прычына гэтага – стратная праца беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Цягам лістападу сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала $ 64,7 за барэль. У цэлым за 11 месяцаў 2018 году – $ 72,1 за барэль.

У «Белнафтахіме» ізноў кажуць, што кошт на нафту апярэджвае кошты на паліва: цягам 11 месяцаў гэтага года цана на нафту вырасла павялічылася (у параўнанні са студзенем–лістападам 2017-га) на 32 %, у рублёвым – на 39 %, а цэны на паліва на запраўках – толькі на 18,8 %.

Эксперты звязваюць паступовы рост цаны на паліва са спробай замаскаваць яго: істотнае падаражэнне ў адзін момант магло б выклікаць незадавальненне сярод людзей.

Аб’ектыў
Чаму павелічэнне коштаў на паліва – гэта абгрунтаванае рашэнне?
2018.11.28 20:35

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў