У Менску затрымалі блогера і рэдактара «Вікіпедыі» Уладзіслава Чаховіча


Сілавікі затрымалі аўтара тэлеграм-каналу «Спадчына» і рэдактара «Вікіпедыі» Уладзіслава Чаховіча, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уладзіслаў Чаховіч на «пакаянным» відэа. Скрыншот з відэа: panviezha/Tiktok

Відэа з затрыманым Уладзіславам Чаховічам з’явілася ў Tiktok-акаўнце, які таксама распавядаецца пра беларускую спадчыну. На «пакаянным» відэа ён кажа, што «супраць дзейнай улады» і «падтрымлівае Украіну».

Тэлеграм-канал «Спадчына» расказвае пра гістарычную і архітэктурную спадчыну Беларусі. На яго падпісаны больш за 2800 карыстальнікаў. У Twitter на яго падпісана больш за 1 300 падпісчыкаў.

Скрыншот: Czah_U/Twitter

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў