У Пружанах за рушнікі на плоце затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк


Вядомую пенсіянерку з Берасцейшчыны Алену Гнаўк затрымалі за рушнікі на плоце «па схеме бчб». Гэта прыраўнялі да пікетавання.

Цяпер жанчына адбывае «хатнюю хімію». Калі яна ў чарговы раз паехала адзначацца ў Пружанскі РАУС, адтуль жанчыну не выпусцілі, абвінаваціўшы ў незаконным пікетаванні.

Скрыншот: Елена Гнаук / Facebook

Дагэтуль жанчына размясціла фота з рушнікамі на плоце на сваёй старонцы ў Facebook.

Фота: Елена Гнаук / Facebook

Увесну Алене Гнаўк прысудзілі два гады «хатняй хіміі» па «карагоднай справе» за нібыта «арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Аднак на гэтым пераслед жанчыны не скончыўся і ў ліпені на яе завялі яшчэ адну крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»). Па гэтай справе ў верасні жанчыне дадалі яшчэ год «хатняй хіміі».

На пачатку снежня да пенсіянеркі зноў прыйшла міліцыя. Жанчына зняла ролік, прысвечаны курдскай сям’і, і папрасіла органы ўлады пакараць невядомых людзей, якія іх збівалі. Замест пошуку вінаватых міліцыя прыйшла да самой спадарыні Алены, правялі агляд дому пенсіянеркі ў вёсцы Ткачы, і ў выніку забралі ноўтбук.

Беларус беларусу
Што стала з пенсіянеркай, якая абразіла Лукашэнку
2021.10.07 18:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў