Салігорскі актывіст Павел Батуеў выйшаў на волю


Актывіст з Салігорску Павал Батуеў выйшаў на волю пасля арышту па крымінальнай справе. Пра гэта ў Facebook паведаміла Вольга Быкоўская.

У якім статусе ён зараз знаходзіцца – не вядома.

Актывіст Павел Батуеў.
Фота: Ольга Быковская / Facebook

Паўла Батуева затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу з Менску 23 лістапада, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Паўла завезлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам, а потым на другі ператрус у ягонай асноўнай кватэры.

Спачатку Паўлу прысудзілі 15 содняў арышту нібыта за супраціў міліцыі. Пасля першага арышту яго зноў асудзілі на 15 содняў па таму ж артыкулу.

7 снежня ў Паўла зноў адбыліся ператрусы, якія праходзілі ў межах крымінальнай справы. Праваабаронцы пісалі, што гаворка можа ісці аб крымінальнай справе па артыкуле 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Артыкулы
Салігорскага актывіста Паўла Батуева затрымалі ў крымінальнай справе
2021.11.24 14:15

АД, belsat.eu

Стужка навінаў