Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла з карцара і даслала ліст родным


Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла з карцара і даслала ліст родным, у якім заклікае людзей не здавацца, і рабіць усё да перамогі.

Ліст Паліны Шарэнды-Панасюк з СІЗА. Фота прадастаўлена рэдакцыі Белсату

«Больш за месяц не было нічога, і вось нарэшце дайшла паштоўка. З яе вынікае, што Паліна мінімум 15 дзён была ў карцары. Па-другое яе пазбавілі так званай фруктовай перадачы, па законе яе не могуць пазбавіць, але мы ведаем, што закону цяпер няма. Магу зрабіць выснову, што да 18 сакавіка Паліну закрылі ў памяшканне камернага тыпу. І самае галоўнае, што кажа Паліна, гэта пасыл да ўсіх беларусаў: мы не здаемся нават за кратамі, і вы не здавайцеся, змагайцеся да самай перамогі», – сказаў у размове з «Белсатам» муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня ўдома, туды ўварваліся сілавікі. Пазней берасцейскія ўлады пазбавілі сям’ю гэтага арэнднага жытла.

Суд Маскоўскага раёну Берасця 9 чэрвеня прызначыў жанчыне два гады калоніі. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

Паліна не прызнае гэтую ўладу і лічыць сябе захопленай у палон. Цяпер маці дваіх непаўнагадовых дзяцей знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі.

Артыкулы
Паліну Шарэнду-Панасюк у калоніі пазбавілі цёплых рэчаў і харчовых пасылак
2021.12.14 17:01

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў