«Ці ўжывае ён наркотыкі?» Міліцыянты ўчынілі допыт бацькі ксяндза Вячаслава Барка


Сілавікі прыйшлі да бацькі ксяндза Вячаслава Барка і распыталі яго пра сына. Як паведамляе «Хрысціянская візія», супрацоўнікі цікавіліся, ці ўжывае святар алкаголь і наркотыкі.

Католический священник Вячеслав Барок, часовня католической академии, Варшава
Ксёндз Вячаслаў Барок. Варшава, Польшча. 22 снежня 2021 года.
Фота: ЯМ / Белсат

У Мёрах Віцебскай вобласці міліцыянты прыйшлі дахаты да бацькі ксяндза Вячаслава Барка. Сілавікі пыталіся, ці ўжывае ягоны сын алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць і калі вернецца ў Беларусь. Візіт сілавікоў можа быць звязаны з інтэрв’ю ксяндза выданню «Хартыя’97», што выйшла два месяцы таму, піша «Хрысціянская візія».

Вячаслаў Барок зʼехаў з Беларусі ў Польшчу летась у сувязі з пераследам. У снежні 2020 года ён атрымаў 10 сутак за «прапаганду нацысцкай сімволікі» за пост у сацсетцы з антыфашысцкім плакатам мастака Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм». Цяпер Барок кіруе Беларускай каталіцкай грамадою ў Варшаве ў касцёле святога Аляксандра.

Інтэрв’ю
«Мы павінны прапаведаваць, а не баяцца». Каталіцкі святар пра тое, чаму не чуваць голасу Царквы
2022.10.03 20:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў