Расею абвінавацілі ў бамбаванні Украіны ракетамі для ядзерных удараў


Брытанская разведка паведамляе, што ў вайне супраць Украіны Расея пачала выкарыстоўваць старыя ракеты, прызначаныя для нанясення ядзерных удараў. З гэтых снарадаў папярэдне здымаюць ядзерныя боегалоўкі.

Абломак ракеты Х-55, збітай украінскай СПА каля Кіева 17 лістапада 2022 года.
Фота: Defense Express / Twitter

У чарговай справаздачы брытанскай разведкі паведамляецца, што Расея выкарыстоўвае ў вайне ва Украіне старыя крылатыя ракеты Х-55. Гэтыя снарады стварылі ў 80-я гады выключна як сродак дастаўкі ядзерных боепрыпасаў. Цяпер ядзерныя боегалоўкі з іх здымаюцца і замяняюцца на баласт.

«Хаця падобная зброя можа нанесці пэўную шкоду за кошт кінетычнай энергіі, якой валодае ракета, і нявыкарыстанага паліва, яна наўрад ці зможа з надзейнасцю трапіць у запланаваную цэль», – гаворыцца ў справаздачы.

У разведцы мяркуюць, што гэтыя ракеты Расея выкарыстоўвае ў якасці ілжывых цэляў для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

У любым выпадку, як адзначаецца ў паведамленні, факт выкарыстоўвання старых ракет сведчыць пра вычэрпванне ў Расеі запасаў дальнабойных снарадаў.

Hавiны
ISW: Расейскія ўлады рыхтуюцца да далейшай мабілізацыі
2022.11.19 14:18

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў