«Адзін з архітэктараў сістэмы». Павел Усаў – пра Уладзіміра Макея


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада. Палітолаг Павел Усаў на Facebook пракаментаваў нечаканую смерць аднаго з топ-чыноўнікаў Беларусі.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Фота: mfa.gov.by

«Адзін з архітэктараў сістэмы і яе верных служак. Паспяховы і эфектыўны маніпулятар, які здолеў выбудаваць прывабны вобраз дыктатуры Лукашэнкі на Захадзе з 2014 па 2020 гады», – піша Павел Усаў пра Уладзіміра Макея.

На думку Усава, «верны салдат аўтакратыі не вытрымаў напружання і агульнага ціску», але ва ўмовах дыктатуры смерць такога чыноўніка ў любым выпадку будзе нагодай да тэорыяў змовы.

Самай папулярнай версіяй будзе тое, што Макея ліквідавала Масква, піша Усаў. Паводле яго, у Расеі да 2020 года Макея лічылі магчымым пераемнікам Аляксандра Лукашэнкі, пры тым пераемнікам «ліберальнага толку», якога «прасоўвае Захад». Цяпер можа быць версія, што Макея забілі, каб «паказаць Лукашэнку ўсю безвыходнасць становішча, у кім ён аказаўся».

Усаў, як і многія іншыя, звяртае ўвагу на тое, што ў дзяржаўных беларускіх медыях навіна пра смерць Макея – далёка не галоўная.

Каментар
«Ён запомніцца шчырай працай на дыктатара». Валер Кавалеўскі назваў Макея часткай рэпрэсіўнага рэжыму
2022.11.26 19:08
Каментар
Які ўплыў меў Макей у сістэме Лукашэнкі і хто яго заменіць? Разважае Павел Латушка
2022.11.26 19:48

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў