Журналісту Анджэю Пачобуту працягнулі арышт яшчэ на тры месяцы


Стэнд з партрэтам палітзняволенага актывіста ды журналіста Анджэя Пачобута ў цэнтры Варшавы. 12 кастрычніка 2021 года. Варшава, Польшча. Фота Аліса Ганчар / Белсат

Як стала вядома «Белсату», палітвязню Анджэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 25 лютага 2022, гэтак жа, як і старшыні незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліцы Борыс.

Палітвязень Анджэй Пачобут, журналіст і грамадскі дзеяч, сябра праўлення незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі, ужо 8 месяцаў застаецца за кратамі праз гэтак званую справу палякаў. Ранкам 25 сакавіка ў кватэру да Анджэя Пачобута прыйшлі сілавікі. Учынілі ператрус, самога журналіста затрымалі і даставілі ў Менск, у СІЗА на Валадарскага.

Артыкулы
«Следчыя не могуць знайсці доказаў». Анджэліцы Борыс працягнулі арышт на тры месяцы
2021.11.25 21:49

Яго вінавацяць у «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК), як і Анджэліку Борыс ды іншых асобаў. На пачатку чэрвеня трох з пяці арыштаваных актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі гвалтоўна вывезлі ў Польшчу.

Вызваленне ўзамен на дэпартацыю прапаноўвалі таксама Анджэліцы Борыс і Анджэю Пачобуту, аднак яны адмовіліся. Таксама Анджэй Пачобут некалькі разоў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Цяпер Анджэй знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў