«План Б – шукаць іншы шлях у Еўразвяз». Што далей будзе з мігрантамі ў Брузгах?


Мігранты не хочуць дамоў, толькі ў Еўразвяз. Беларусь спрабуе перамясціць іх у Польшчу заклікамі да Еўразвязу і спробамі начных прарываў мяжы. Чым гэта скончыцца і калі? «Белсат» пагутарыў з грамадзянінам Іраку з лагістычнага цэнтру «Брузгі» ды гісторыкам, публіцыстам з Нямеччыны, доктарам філасофіі Аляксандрам Фрыдманам, які ўважліва сочыць і за беларускай, і за нямецкаю палітыкаю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

У Беларусі – тысячы мігрантаў, вяртацца згодныя далёка не ўсе

Паводле еўрапейскіх чыноўнікаў, у Беларусі застаюцца каля 15 тысяч мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. З іх каля дзвюх тысячаў – у лагістычным цэнтры «Брузгі», пераабсталяваным пад лагер для мігрантаў. Спробы прарвацца з Беларусі ў Польшчу пад кантролем узброеных сілавікоў не спыняюцца. Нямеччына адмовілася прымаць мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, а на радзіму вывезлі каля тысячы асобаў.

Адзін з мігрантаў у Брузгах расказвае «Белсату»: у лагеры немагчыма памыцца пад душам, прыбіральні занадта брудныя, ежы бракуе. На тое, каб купляць дадатковую ежу ў шапіках, не ўва ўсіх стае грошай: не могуць атрымаць пераводаў з радзімы. Хоць цяпер беларускія сілавікі не выпускаюць мігрантаў з лагістычнага цэнтру (некаторыя, кажа суразмоўцаў, спрабавалі), але абыходзяцца з мігрантамі добра і не прымушаюць нешта рабіць. Доўга размаўляць не можа: у мігрантаў праблемы з тым, каб наладаваць тэлефон.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Мігранты, кажа суразмоўца, ведаюць, што Нямеччына адмовілася іх прымаць, але чакаюць якога-небудзь наступнага шанцу: большасць спадзяецца, што немцы ўсё ж прымуць іх, але калі не, то план Б – шукаць іншы шлях у Еўразвяз. Прытулку ў Беларусі пакуль ніхто са знаёмых суразмоўцы не просіць.

Мігрантаў дакладна не пусцяць у Нямеччыну?

Аляксандр Фрыдман упэўнена кажа «Белсату»: неяк «даціснуць» Польшчу, каб яна адкрыла мяжу, дакладна не ўдасца, на кампрамісы афіцыйная Варшава не пойдзе.

Што да Нямеччыны, то там мяняецца ўрад, канчаткова зменіцца праз тыдзень ці два. Тады не будзе адназначнай пазіцыі: моцны голас маюць «Зялёныя», яны лічаць, што з гуманітарных мэтаў трэба дазволіць мігрантам трапіць у Еўразвяз і даць магчымасць паспрабаваць атрымаць прытулак. Гэтая пазіцыя мусіць быць разгледжаная. Да таго ж ёсць грамадскія і рэлігійныя арганізацыі, якія выступаюць за тое, каб мігрантаў прапусціць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

«Трэба ўдакладніць: гэта не пошук кампрамісаў з Лукашэнкам, – адзначае Фрыдман. – Яны супраць нейкіх дамоваў з Лукашэнкам. Яны за тое, каб у гуманітарным сэнсе гэтых людзей прыняць і адначасова значна ўзмацніць ціск на Лукашэнку, каб ён адказаў за тое, што адбываецца на мяжы».

Тэарэтычна, Еўразвяз можа ў нейкім выпадку форс-мажору забраць мігрантаў, але для Лукашэнкі гэта нічым добрым не скончыцца, дадае ён. Наадварот, якраз тады, калі складзецца такая сітуацыя, што давядзецца забіраць мігрантаў у Еўропу, Лукашэнку чакаюць найбольшыя праблемы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Што можа зрабіць Лукашэнка з мігрантамі?

Падобна, сам Лукашэнка яшчэ не пастанавіў, што рабіць з мігрантамі, разважае Фрыдман. Можа, паспрабаваць пазбавіцца мігрантаў як мага хутчэй і «перагарнуць старонку», а можа, захаваць іх, каб потым неяк «абвастрыць сітуацыю».

Пакуль не ідзецца пра магчымасць даць уцекачам прытулак у Беларусі. Некаторыя мігранты, кажа Фрыдман, маглі б і застацца, бо на радзіме яны ўсё прадалі і не маюць куды вяртацца, а праз год ці два маглі б з Беларусі паспрабаваць зноў паехаць у Еўразвяз і папрасіць прытулак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

«Калі падыходзіць да гэтай гісторыі рацыянальна, то Лукашэнка ў сённяшніх умовах мае толькі адно выйсце: накіраваць людзей на радзіму і закрыць пытанне, – мяркуе Фрыдман. – Калі Лукашэнка кажа, што не можа добраахвотна выправіць… Прабачце, якое пытанне добраахвотнасці, калі гэтым займаюцца такія людзі, як Караеў? Калі будзе жаданне, людзей проста возьмуць і накіруюць, не спытаюць нават.

Калі дэстабілізацыя на мяжы будзе працягвацца, гэта будзе ірацыянальна, але ў стылі Лукашэнкі. Ён зазнаў паразу ў міграцыйным крызісе, а прызнаваць яе не жадае. Цалкам верагодна, што ён будзе спрабаваць нешта рабіць: правакаваць, засылаць… Толькі што ён з гэтага атрымае – больш санкцыяў?»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Фрыдман нагадвае, што Еўразвяз пашырыў санкцыйны рэжым адносна Беларусі і ўвёў новы падыход, «каб мець магчымасць рэагаваць на інструменталізацыю людзей, якая праводзіцца беларускім рэжымам у палітычных мэтах». Ужо не так важна, хто ўвойдзе ці не ўвойдзе ў пяты пакет санкцыяў, бо ўжо лягчэй пашырыць санкцыі.

Ці не рана Еўропе святкаваць перамогу?

Еўрапейскія палітыкі і медыі кажуць, што ў міграцыйным крызісе Лукашэнка ўжо прайграў. Аднак тысячы мігрантаў усё яшчэ на тэрыторыі Беларусі і ў далёка не самых гуманных умовах (23 лістапада быў ужо і першы снег). Для мігрантаў крызіс не скончыўся.

Фрыдман прапануе паглядзець на сітуацыю з еўрапейскага гледзішча.

Еўропа хацела, каб плынь мігрантаў у Беларусь спынілася, дамовіліся на гэта з Турэччынай, Ліванам, Арабскімі Эміратамі, Іракам, цяпер прэвентыўна дамовіліся з Узбекістанам, рыхтуюцца дамовіцца з Афганістанам. У Лукашэнкі застаўся толькі расейскі маршрут, а Расея наўрад ці стане рызыкаваць «Аэрафлотам» і «Паўночнаю плынню – 2» ды адкрыта гуляць разам з Лукашэнкам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Еўропа хацела, каб брутальныя сутыкненні на мяжы спыніліся, каб не было жахлівых сюжэтаў, як людзі проста паміралі каля мяжы, – Лукашэнка адвёў людзей ад мяжы.

Еўропа патрабавала, каб пачалося вяртанне мігрантаў, – Лукашэнка быў вымушаны на гэта пагадзіцца, хоць сам у тым не бярэ ўдзелу.

«Найбольш гарачыя пытанні вырашаныя з боку Еўропы. Фактычна прынятыя, хоць яшчэ не абвешчаныя, новыя санкцыі. Таксама адпрацаваны механізм для далейшых санкцыяў, – пералічвае Фрыдман. – У той дзень, калі міністры замежных справаў прымалі санкцыйны пакет, [вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах] Жузэп Бурэль прэзентаваў сваю новую канцэпцыю барацьбы з гібрыднымі выклікамі. Лукашэнка для іх – вельмі добры прыклад, каб гэтую тактыку адпрацаваць».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лагістычны цэнтр «Брузгі».
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Ці весці размовы з тымі, хто шантажуе, ці трэба адразу дзеяць больш жорстка, ці ўдасца вярнуць людзей на радзіму, з якімі краінамі ўдаецца супрацоўнічаць – усё гэта адпрацоўваюць цяпер, падсумоўвае суразмоўца «Белсату».

Прыляцеў Лукашэнка

26 лістапада Лукашэнка наведаў лагістычны цэнтр «Брузгі», дзе ўтрымліваюць мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Ён заявіў: «Мы ніколі не будзем гуляцца і рабіць палітыку на вашых лёсах».

«Вы разумееце, што мы не можам учыніць вайны, каб прабіць калідор з Польшчы ў Нямеччыну, – сказаў мігрантам Лукашэнка. – Людзі з таго боку ашалелі».

Паводле Лукашэнкі, прымусовай дэпартацыі нерэгулярных мігрантаў з Беларусі не будзе.

Чытайце таксама:

АА belsat.eu

Стужка навінаў