Ператрус у маці анархіста, «хімія» за пратэст, новае «экстрэмісцкае фармаванне»… Рэпрэсіі за 26 лістапада


Палітычныя затрыманні, ператрусы ды арышты ў Беларусі не спыняюцца ні на дзень. «Белсат» пераказвае, што адбываецца 26 лістапада.

Hавiны
Анатоля Шалковіча, які стварыў мэм пра любоў да памідораў, асудзілі на яшчэ 15 дзён арышту
2021.11.26 13:07

Як стала вядома «Белсату», палітычнаму вязню Дзмітрыю Абрамуку на «хіміі» ў віцебскай ПУАТ № 9 дадалі статус «схільнага да ўцёкаў»: ён ужо мае статус «схільнага да экстрэмізму». Мужчыну больш за паўгода не дапускаюць да працы, перыядычна пытаюць, ці не збіраецца ён уцячы. Дзмітрый наракае на дзеянні начальніка ўстановы Эдуарда Мачача і перадае знаёмым, што «душаць» не толькі яго, але і зняволенага музыку Ігара Банцэра.

За ўдзел у счэпцы на менскім маршы пратэсту 6 верасня 2020 года асудзілі на 2 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія») Кірыла Жогалева і Руслана Цюрліка, піша «Вясна». Яны цалкам прызналі віну, суддзя Алег Каляда з суда Заводскага раёну Менску цалкам пагадзіўся з патрабаваннямі пракурора. Мужчынаў вызвалілі з-пад варты да пачатку адбывання пакарання.

На дзень раней у тым самым судзе за тое самае, але на маршы 10 жніўня, суддзя Анастасія Асіпчук пакарала Васіля Камкара трыма гадамі «хіміі».

Паводле праваабаронцаў «Вясны», 26 лістапада адбыўся ператрус у полацкай кватэры Гаянэ Ахціян – маці анархіста Рамана Халілава, які цяпер за мяжой і абвешчаны ўладамі Беларусі ў вышук. Жанчыну затрымалі.

У Століне затрымалі з невядомай прычыны Уладзіміра Корсака.

Жыхарку Наваполацку Ірыну Гурчонак судзілі тры разы запар, аштрафавалі на Br 8700 за «несанкцыянаваныя акцыі». Прысудзіць арышт ёй не могуць, бо яна гадуе дзяцей.

Палітзняволенай старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анджэліцы Борыс працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю на тры месяцы — да 25 лютага 2022 года.

Магілёўскаму актору Вячаславу Сікору выставілі абвінавачанне ў распальванні сацыяльнай варожасці, паклёпе, абразе Лукашэнкі і сілавікоў. Яго абвесцілі ў міжнародны (імаверна, беларуска-расейскі) вышук.

Анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Разановіча перавялі з СІЗА КДБ ў СІЗА на Валадарскага.

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі чат «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому». «Экстрэмісцімі матэрыяламі» – Telegram-канал «Ленинский район для жизни». Сайт Orsha.eu заблакавалі на пастанову пракуратуры.

Абноўлена
У Менску затрымалі фрылансера радыё «Свабода», правялі ператрус і забралі тэхніку
2021.11.26 08:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў