Міжнародны суд над Лукашэнкам і рост курсу долара. Галоўныя навіны за дзень

Пратэст 26 лістапада. Фота: чытачы Белсату

Белсат падводзіць вынікі 26 лістапада – чарговага дня няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

«План Б – шукаць іншы шлях у Еўразвяз». Што далей будзе з мігрантамі ў Брузгах?

Аляксандр Лукашэнка сёння вырашыў наведаць лагер мігрантаў у «Брузгах», хоць яшчэ сам напачатку тыдня вінаваціў міжнародныя арганізацыі ў тым, што прыязджаюць да мігрантаў пакрасавацца ды «за нос дзіця пачасаць».

Лукашэнка прыляцеў у лагер мігрантаў у Брузгах. Што ён казаў

Лукашэнка заявіў мігрантам, што прымусовай рэпатрыяцыі не будзе і паабяцаў не лавіць на мяжы ды спрыяць, нават калі гэта будзе кепска для суседніх краінаў. А заадно і прыгразіў суседзям.

Лукашэнка прыехаў агітаваць мігрантаў

Між тым мігрантаў працягваюць забіраць з Беларусі.

У Ірак з Беларусі эвакуявалі яшчэ 608 мігрантаў

Абмяркоўваюць мігранцкі крызіс не толькі дзейныя ўлады краіны. Ён стаў адной з галоўных тэмаў сустрэчы кіраўнікоў урадаў Польшчы і Нямеччыны – Матэўша Маравецкага і Ангелы Мэркель.

Ангела Мэркель сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы: абмеркавалі міграцыйны крызіс

А ў Літве ўвогуле думаюць пачаць міжнародны крымінальны пераслед Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў рэжыму за арганізацыю гандлю людзьмі і бесчалавечнае стаўленне да мігрантаў.

Літва можа ініцыяваць міжнародны суд над Лукашэнкам

І калі мігрантаў з Беларусі эвакуююць, то супраць беларусаў улады працягваюць рэпрэсіі. Пераследуюць журналістаў.

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле крымінальнага артыкулу

Актывістаў і іх сваякоў.

Ператрус у маці анархіста, «хімія» за пратэст, новае «экстрэмісцкае фармаванне»… Рэпрэсіі за 26 лістапада

І нават пенсіянераў.

Анатоля Шалковіча, які стварыў мэм пра любоў да памідораў, асудзілі на яшчэ 15 дзён арышту

Пад зачыстку трапляюць цэлыя выданні і чаты ў сетках.

Прадукцыю «Брестской газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Фонды па ахове гістарычных помнікаў.

Суд ліквідаваў фонд «Шчорсы і Храптовічы», які адраджаў палац XVIII стагоддзя

І школы, што навучаюць дзяцей шахматам.

«Няма сумлення. Няма гонару». Арыштаваны рахунак адзінай у Беларусі Школы шахмат ФІДЭ

Тым часам курс долара дубінкай і кратамі не ўтрымаць. А ён апошнія дні даволі ўстойліва працягвае расці.

Чаму расце долар? Эканаміст – пра сітуацыю на валютным рынку

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны