«Знайшоў сабе новы народ». Што пішуць у сацсетках пра Лукашэнку ў «Брузгах»


Сёння Лукашэнка пабываў у транспартна-лагістычным цэнтры каля пункта пропуску «Брузгі», дзе пабачыўся з нерэгулярнымі мігрантамі, якія спрабуюць нелегальна перакрочыць мяжу з Польшчай. Ён паабяцаў тым, хто сабраўся, зрабіць усё так, як яны пажадаюць, улічыць іх інтарэсы нават на шкоду адносінам з Польшчай і Літвой.

Прапагандысцкія медыі напісалі, якой удзячнай аказалася публіка з Блізкага Усходу, – маўляў, сустракалі яго апладысментамі, дзякавалі за «падтрыманне», і нібыта выказвалі жаданне, каб усе прэзідэнты ў Еўропе былі падобныя да яго. Сярод беларусаў сустрэча вялікага водгуку не атрымала. Затое шмат хто звярнуў увагу на паддон, з якога Лукашэнка прамаўляў па-расейску.

Мы сабралі тое-сёе з паддонам і без.

Скрыншот: Алесь Пілецкі / Facebook

ДР belsat.eu

Стужка навінаў