Літва можа ініцыяваць міжнародны суд над Лукашэнкам


Міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс.
Фота: armradio.am

Урад Літвы ацэньвае магчымасць ініцыяваць міжнародны судовы працэс супраць Аляксандра Лукашэнкі праз абыходжанне з мігрантамі. Пра гэта заявіў 26 лістапада міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ляндсбергіс, піша DELFI.

Паводле яго, першыя дыскусіі аб стварэнні такой працоўнай групы ва ўрадзе ўжо пачаліся.

«Я хачу падкрэсліць, што гэта працоўная група, якая дасць ацэнку, як гэты працэс варта развіваць далей, мы гаворым яшчэ не аб звароце, а аб ацэнцы магчымасці такога звароту», – сказаў Ляндсбергіс.

Hавiны
Ангела Мэркель сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы: абмеркавалі міграцыйны крызіс
2021.11.26 09:04

Кіраўнік МЗС адзначыў, што палітычныя падставы для працэсу ёсць, «але тут слова за юрыстамі».

«Зварот можа быць як адносна самога Лукашэнкі, так і адносна рэжыму, можна падаць (у суд) на дзяржаву, я ведаю, што дыскусіі толькі пачаліся. Будзе дадзеная прафесійная ацэнка ўсім магчымасцям з прыцягненнем міжнародных экспертаў», – сказаў міністр, пацвердзіўшы пры гэтым, што верагодныя доказы ў справе юрыдычна дакументуюцца.

Старшыні камітэтаў парламентаў Літвы і яшчэ 16 краін Еўропы два тыдні таму звярнуліся да кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу і НАТО з прапановай ініцыяваць міжнародны судовы працэс супраць Лукашэнкі. Кіраўнікі камітэтаў, якія курыруюць пытанні еўрапейскай палітыкі, прапануюць перадаць справу Беларусі ў Міжнародны суд справядлівасці, бо, на іх думку, рэжым Лукашэнкі парушыў міжнародную Канвенцыю супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжання і пакарання.

Артыкулы
«Тэрарыст і злачынца». У нямецкім Нюрнбэргу абмеркавалі, як прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку і ягоных памагатых
2021.10.11 18:35

МГ belsat.eu

Стужка навінаў